11 снежня 2025 года ў каледжы праведзена мерапремства на тэму: «Пад зоркай Максіма Багдановіча», паэтычнае чытанне да дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.
На працягу ўсёй сустрэчы беларускія пісьменнікі Фралова Іна Мікалаеўна і Тулупава Ірына Зігмундаўна імкнуліся не толькі паведаміць прысутным звесткі пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча, але і перадаць багацце яго ўнутранага свету.
У паэтычных чытаннях прынялі актыўны ўдзел навучэнцы групп 141-324, 132-324, 173-324, 172-325, Жук Расціслаў і Рудкоўская Кацярына выканалі раманс пад гітару «Зорка Венера…»
Лірыка самага рамантычнага паэта Беларусі нікога з прысутных не пакінула раўнадушным, а наадварот, выклікала інтарэс да яго творчасці.
