На мерапрыемства былі запрошаны І. М. Фралова беларуская пісьменніца, перакладчык, член беларускага Саюза пісьменнікаў, В. І. Ціткова загадчыца 16-ай дзіцячай бібліятэкі. Госці мерапрыемства асвяцілі асноўныя этапы жыцця і творчай біяграфіі Я. Коласа. Адзначылі асаблівасці ўзаемаадносін паміж блізкімі, прывялі прыклады людзей якія звярталіся за дапамогай да яго. Чыталі вершы якія падкрэслівалі талент Я. Коласа, які займае адно з самых пачэсных месцаў у гісторыі беларускай літаратуры. Навучэнцы каледжа ўважліва слухалі і з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны.