17 лютага 2026 года праведзена тэматычнае мерапрыемства «Мова – крыніца ўсёй прыгажосці» да Міжнароднага дня роднай мовы.
Бібліятэкай аформлена кніжная выстава пад назвай «Роднай мовы гук чароўны» на якой прадстаўлены кнігі па гісторыі беларускай мовы, даведачныя і перыядычныя выданні, вершы і лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў – класікаў і сучасных аўтараў.
На працягу ўсёй сустрэчы Фралова Іна Мікалаеўна і Вольга Іванаўна Ціткова імкнуліся пазнаёміць з гісторыяй свята роднай мовы, з кніжнымі выданнямі, у якіх творчасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў адлюстроўвае пачуццё павагі і любові да сваёй культуры, гісторыі, традыцый роднай мовы.
Удзельнікамі мерапрыемства былі навучэнцы групп: 121-325, 141-325, 172-325.