С НОВЫМ ГОДОМ! - Индустриально-педагогический колледж
Обратная связь

С НОВЫМ ГОДОМ!

Дарагія калегі!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з нагоды Новага года і Калядаў.

Напярэдадні гэтых светлых, утульных і радасных святаў дазвольце з пачуццём удзячнасці і павагі пажадаць Вам моцнага здароўя на доўгія годы, душэўнай раўнавагі, упэўненасці у заутрашнім дні.

Няхай збываюцца самыя запаветныя мары і надзеі, а жыццясцвярджальны аптымізм, грамадскае прызнанне, верныя сябры і аднадумцы будуць пастаяннымі і надзейнымі вашымі спадарожнікамі.

Няхай хвалюючы і непаўторны святочны настрой натхняе Вас на новыя дасягненні і прафесійныя поспехі, а цікавая работа гарманічна спалучаецца з клопатамі і любоўю родных і блізкіх,шчасцем і дабрабытам Вашых сем’яў.

Старшыня прафкама І.І.Троіна