Прыём замежных грамадзян - Индустриально-педагогический колледж
Зваротная сувязь

Прыём замежных грамадзян

Абітурыенты з ліку замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (іх прадстаўнікі) падаюць у прыёмную камісію каледжа наступныя дакументы:

  • заяву на імя дырэктара каледжа па ўстаноўленай Міністэрствам адукацыі форме;
  • пасведчанне (дакумент) аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх адзнак (балаў) – пры ўмове прызнання ва ўстаноўленым парадку дадзеных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь;
  • заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па кірунку каледжа) – для тых, хто паступае на дзённую форму атрымання адукацыі;
  • медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзены афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на навучанне;
  • Арыгінал (копію) пасведчання аб нараджэнні;
  • 6 фатаграфій памерам 3×4 см;
  • пасведчанне аб заканчэнні падрыхтоўчага аддзялення, падрыхтоўчых курсаў УССА (пры заканчэнні падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў УССА).

да пералічаных дакументаў, выкананых на замежнай мове, адначасова прыкладаецца іх пераклад на беларускую або рускую мову, засведчаны натарыяльна.